Паветраны шар - Нестандартный вариант

Паветраны шар - Нестандартный вариант

Год
2005
Язык
`baltkrievu`
Длительность
297970

Zemāk ir dziesmas vārdi Паветраны шар , izpildītājs - Нестандартный вариант ar tulkojumu

Dziesmas vārdi " Паветраны шар "

Oriģinālteksts ar tulkojumu

Паветраны шар

Нестандартный вариант

Пiсаць мэмуары мне, напэуна, зарана.

Але рана ёсьць на сэрцы, незагоеная рана,

Жыцьцё знэрвавала, за сябе самому сорамна

Крумкачоў часта бачу, чую боль у iхнем

гомане.

Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на

свабоду

Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: «Хто там?»

Адчынiце, людзi! Я прыйшоў за дапамогай!

Хлусьня гэта, што наша краiна ёсьць

нямоглай!

Не загаснуць зоркi у небе, покi неба тое

будзе.

Не загiне край забраны, покi будуць людзi.

Нiхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь,

Кiнуць бы ўсё ды ў неба паляцець!

Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ.

Заўжды жыў не на каленях, а зусiм наадварот.

Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар:

Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?

Момант iсьцiны, скрозь хмары промнi

Я нарадзiўся тут, усё як на далонi

Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын.

Беларусь, дзякуй за ўспамiн.

Вось толькi тут бачу, як ты уздыхаешь цяжка

Б’ецца з турботай сэрца, варушыцца важка

Вецер запеў. Так пела мне малому мама

Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала

Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край

Прыйшла пара, кажу я сам сабе: «Бывай»

Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай

шчырай.

Мой шар нёс мяне далёка, нiбы ўвырай

Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала

мне ляцi

Спяшайся, адчуй сiлу вышынi.

Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу

Нясi мяне, мой шар, як птушку крылы

Падымi мяне па-над замлёю

Падымi мяне ў сьветлы абшар

Падымi мяне над мiтусьнёю

Падымi мяне паветраны шар

Vairāk nekā 2 miljoni dziesmu tekstu

Dziesmas dažādās valodās

Tulkojumu pakalpojumi

Augstas kvalitātes tulkojumi visās valodās

Ātrā meklēšana

Atrodiet nepieciešamos tekstus dažu sekunžu laikā