Дзесьці - J:МОРС

Дзесьці - J:МОРС

Альбом
Электричество
Год
2017
Язык
`baltkrievu`
Длительность
199660

Zemāk ir dziesmas vārdi Дзесьці , izpildītājs - J:МОРС ar tulkojumu

Dziesmas vārdi " Дзесьці "

Oriģinālteksts ar tulkojumu

Дзесьці

J:МОРС

Дзесьці на шары ў абшары мне помніцца

Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам

Хлопчык с дзяўчынкай дыхалі ветрам

Ды пакахалі напэўна ад гэтага

Марылі мары, гулялі ў мафію

Ды выдумлялі сабе біяграфіі

Спалі на кафлі ў ваннай ў спякоту

Жылі і не ведалі што будзе потым

Але у яе вачах — выйсце

У яго вачах — толькі выхад на дах

Аднойчы ўсё скончыцца раптам

Ўсё будзе не так як чакаць было варта

Ёй будзе няёмка

Ён будзе трымацца да самых апошніх прыдуманных слоў

І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову

Дзесьці ў абшары на шары мне помніцца

Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам

Хлопчык с дзяўчынкай згубілі каханне

Нясмелае, чыстае, светлае, ранняе

Яно пажыло і растала ў паветры

Забытае так незваротна сусветам

Яе нехта бачыў аж па-за экватарам

Ён трапіў ў ЧАЭС і памёр ліквідатарам

Але у яе вачах — выйсце

У яго вачах — толькі выхад на дах

Аднойчы ўсё скончылась раптам

Напэўна ня так як чакаць было варта

Ёй было няёмка,

А ён усё трымаўся да самых апошніх прыдуманных слоў

І потым працягваў доўга з гудкамі размову

І потым працягваў доўга з гудкамі размову

Vairāk nekā 2 miljoni dziesmu tekstu

Dziesmas dažādās valodās

Tulkojumu pakalpojumi

Augstas kvalitātes tulkojumi visās valodās

Ātrā meklēšana

Atrodiet nepieciešamos tekstus dažu sekunžu laikā